23 красавiка 2024, aўторак, 23:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сілы NATO перахапілі чатыры расейскія знішчальнікі ў авіяпрасторах Польшчы і Швэцыі

14
Сілы NATO перахапілі чатыры расейскія знішчальнікі ў авіяпрасторах Польшчы і Швэцыі

Па трывозе былі ўзнятыя ў неба знішчальнікі Паветраных сіл Італіі.

Адразу чатыры расейскія вайсковыя самалёты былі зафіксаваныя ў авіяпрасторах Польшчы і Швэцыі. Па трывозе былі ўзнятыя ў неба знішчальнікі Паветраных сіл Італіі. Пра гэта паведамілі ў ВПС Італіі (пераклад - ТСН).

- Яшчэ адзін неадкладны вылет знішчальнікаў Eurofighter ВПС Італіі, якія ўдзельнічаюць у мерапрыемствах па паветраным кантролі ў Польшчы, каб перахапіць 4 расейскія знішчальнікі пасля таго, як яны ўвайшлі спачатку ў польскую, а затым у швэдскую паветраную прастору, - гаворыцца ў заяве Паветраных сіл.

Там дадалі, што пасля ўздыму ў паветра знішчальнікаў NATO расейскія вайсковыя самалёты былі вымушаныя вярнуцца ў паветраную прастору Калінінграда.

Як паведамляе The Sun, Італія яшчэ ў ліпені адправіла ў Польшчу чатыры знішчальнікі Eurofighter Typhoon у рамках місіі NATO для кантролю за паветранай прасторай. Гэтыя самалёты былі размешчаныя на авіябазе Мальбарк.

Адзначым, што 5 кастрычніка прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда дапусціў размяшчэнне ў краіне ядзернай зброі. Ён сказаў, што Польшча - не ядзерная дзяржава, але чалец NATO, таму можа атрымаць такую зброю ў найбліжэйшай будучыні.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках