Якім будзе надвор'е ў Беларусі да канца тыдня?
- 5.10.2022, 17:24
- 6,984
Прагноз надвор'я на 6-8 кастрычніка.
6 кастрычніка варункі надвор'я ў Беларусі ў асноўным будзе вызначаць вобласць павышанага атмасфернага ціску і цёплая паветраная маса, якая паступае з Заходняй Еўропы, піша pogoda.by.
Пераменная воблачнасць. Пераважна без ападкаў. Уначы і раніцай месцамі слабы туман. Вецер заходні, паўднёва-заходні сярэдні, удзень парывісты. Тэмпература паветра мінімальная ўначы +5..+10°С, максімальная ўдзень +14..+20°С. Атмасферны ціск уначы істотна не зменіцца, удзень будзе слаба расці.
7 і 8 кастрычніка надвор'е ў асноўным будзе вызначаць вобласць павышанага атмасфернага ціску, толькі ўдзень у суботу на паўночным захадзе адаб'ецца ўплыў франтальнага падзелу, які перамяшчаецца з Заходняй Еўропы.
7 кастрычніка без ападкаў. Уначы і раніцай месцамі туман. Вецер паўднёва-заходні, заходні сярэдні, удзень у паўночных раёнах парывісты. Тэмпература паветра мінімальная ўначы +3..+9°С, максімальная ўдзень +12..+19°С.
8 кастрычніка пераважна без ападкаў, толькі ўдзень у асобных раёнах на паўночным захадзе рэспублікі кароткачасовыя дажджы. Уначы і раніцай месцамі туман. Вецер паўднёва-заходні, паўднёвы сярэдні, удзень парывісты. Тэмпература паветра мінімальная ўначы +2..+9°С, максімальная ўдзень +13..+20°С.