24 красавiка 2024, Серада, 1:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейцы хаатычна адыходзяць: куды прасунулася лінія фронту на Херсоншчыне

5
Расейцы хаатычна адыходзяць: куды прасунулася лінія фронту на Херсоншчыне

Сяргей Хлань раскрыў новыя дэталі контрнаступу УСУ ў Херсонскай вобласці.

У Херсонскай вобласці байцы Узброеных сіл Украіны працягваюць свой контрнаступ. Расейцы адыходзяць і спрабуюць недзе замацавацца. Пра гэта паведаміў дэпутат Херсонскай аблрады Сяргей Хлань у эфіры «24 канала».

З ягоных слоў, украінскія вайскоўцы ўжо ўвайшлі ў сяло Дудчаны. Такім чынам, ад першапачатковай лініі фронту яны рушылі наперад у Херсонскай вобласці на 30 кіламетраў.

- Гэта азначае, што расейцы хаатычна адыходзяць і спрабуюць замацавацца дзесьці каля Берыслава. Гэта значыць, у Мылавым (сяло - рэд.) яны спрабуюць зрабіць нейкі чарговы пункт супраціву. Але мы мяркуем, што ім гэта не дапаможа, - адзначыў Хлань.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках