29 сакавiка 2024, Пятніца, 18:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

УСУ атакавалі пункты размяшчэння зенітна-ракетных комплексаў РФ у Херсонскай вобласці

2
УСУ атакавалі пункты размяшчэння зенітна-ракетных комплексаў РФ у Херсонскай вобласці

Украінская артылерыя адпрацавала 190 агнявых задач па пазіцыях ворага.

Вораг вядзе абарончыя дзеянні з мэтай утрымання захопленых тэрыторый у Херсонскай і Мікалаеўскай абласцях.

Ракетна-артылерыйскія падраздзяленні УСУ выканалі 190 агнявых задач па пазіцыях ворага на поўдні Украіны, авіяцыя нанесла два ўдары па пунктах размяшчэння расейскіх зенітна-ракетных комплексаў.

Пра гэта Аператыўнае камандаванне «Поўдзень» паведамляе ў Facebook.

«Авіяцыяй нашых Паветраных сіл нанесены 2 удары па пунктах разгортвання варожых зенітна-ракетных комплексаў у Кахоўскім раёне», - гаворыцца ў паведамленні.

Таксама пацверджаная ліквідацыя 11 расейцаў, мінамёта 120 калібру ў Берыслаўскім раёне Херсоншчыны і беспілотнага выведніка тыпу «Арлан-10» у Мікалаеўскай вобласці.

Апоўдні зенітчыкі збілі яшчэ адзін «Арлан-10» на падлёце з мора ў Ачакаў.

Ля ўзбярэжжа Крыма ў Чорным моры манеўруе дзевяць варожых караблёў і катэраў. У гатоўнасці да выкарыстання ракетнага ўзбраення знаходзяцца пяць носьбітаў крылатых ракет тыпу «Калібр», два з якіх - падводныя. Сумарны ракетны патэнцыял - 32 адзінкі.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках