23 красавiка 2024, aўторак, 23:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міністэрства аховы здароўя няўмела апраўдалася праз праблемы з медкадрамі

2
Міністэрства аховы здароўя няўмела апраўдалася праз праблемы з медкадрамі

Медыкі актыўна з'язджаюць з краіны.

У Міністэрстве аховы здароўя расказалі, як Беларусь забяспечана медперсаналам. Са звестак ведамства, сёлета медыкаў у нас у краіне ў сярэднім столькі ж, колькі іх было летась. З паказанай статыстыкі, укамплектаванасць лекарамі складае 94,2%, сярэднім медперсаналам - 97%. Адзначаецца таксама, што ратацыя кадраў у ахове здароўя невялікая. Пры гэтым у ведамстве не растлумачылі, чаму краіна страчвае лекараў і сярэдні медперсанал (акрамя сыходу на пенсію спецыялістаў).

З падлікаў ведамства, у сістэме аховы здароўя Беларусі зараз працуе больш за 48 тысяч лекараў і 112,5 тысячы сярэдняга медперсаналу. Пры гэтым на 10 тысяч насельніцтва лекараў прыпадае 55,2, сярэдняга медперсаналу - 120,7. Міністэрства аховы здароўя сцвярджае, што ў ЕЗ на такую ж колькасць людзей лекараў менш — 33,4, а ў СНД — 38,1. Медперсаналу таксама менш, чым у нас: у ЕЗ - 86,8, у СНД - 62.

Адзначана, што ў рэгіёнах медустановы ўкамплектаваны кадрамі неаднародна: у Берасцейскай і Гарадзенскай абласцях гэты паказчык вышэйшы за сярэдні ў краіне, у Віцебскай вобласці і Менску — ніжэйшы. У Гомельскай вобласці колькасць кадраў знаходзіцца на ўзроўні сярэдне рэспубліканскага. У Магілёўскай і Менскай абласцях ніжэйшы паказчык толькі ў лекарах, з сярэднімі медработнікамі — трымаецца на ўзроўні сярэдняга ў краіне.

Міністэрства аховы здароўя мяркуе, што цякучасць кадраў у галіне адпавядае дапушчальнаму ўзроўню - 3-8%. Ратацыя лекараў-спецыялістаў складае 7,05%, сярэдняга медперсаналу - 5,6%. Паведамляецца, што практыкуючых лекараў-спецыялістаў за 2021 год стала менш на 495 чалавек, з іх 276 пайшлі на пенсію. За мінулы год таксама забралі свае працоўныя 1 241 работнікаў з сярэдняга медперсаналу, 260 з іх - пенсіянеры. Праз якія прычыны пайшлі астатнія медыкі, у ведамстве не ўдакладняюць.

За апошні год у Польшчу, дзякуючы спрошчанаму парадку працаўладкавання, як нагадвае zerkalo.io, прыехалі прыкладна 1 000 медыкаў з Беларусі і столькі ж - з Украіны. Пра гэта раней паведамляў міністр аховы здароўя краіны Адам Нядзельскі.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках