28 сакавiка 2024, Чацвер, 13:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

УСУ ўдарылі па гатэлі з вайсковымі чыноўнікамі РФ у Херсоне: з'явіліся падрабязнасці

16
УСУ ўдарылі па гатэлі з вайсковымі чыноўнікамі РФ у Херсоне: з'явіліся падрабязнасці

У гатэлі былі і высокапастаўленыя чыноўнікі.

У акупаваным Херсоне быў «прылёт» у гатэль, дзе размясціліся вайсковыя высокапастаўленыя асобы расейцаў і прадстаўнікі ФСБ.

Пра гэта паведаміў дэпутат Херсонскай абласной рады Сяргей Хлань, піша unian.net.

«Сёння быў прылёт у гатэль «Нінэль» у Херсоне ў цэнтры горада. Гэта гатэль з басейнам і саўнай. Басейн і саўну вельмі любіла кіраўніцтва ФСБшнікаў, і яны туды засяліліся. Сямёра двухсотых вывозілі з гэтага гатэля», - адзначыў Хлань.

Паводле ягоных слоў, у гатэлі былі і высокапастаўленыя чыноўнікі з ліку кіраўніцтва расейскіх вайскоўцаў.

«Мясцовыя паведамляюць, што пяць двухсотых - ФСБшнікі, а двое - вайскоўцы высокіх чыноў, але пакуль не ідэнтыфікавалі, хто гэтыя высокія чыны», - дадаў Хлань.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках