16 красавiка 2024, aўторак, 17:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Экс-дырэктар ЦРУ: Пуцін больш нічога не можа зрабіць супраць Украіны

11
Экс-дырэктар ЦРУ: Пуцін больш нічога не можа зрабіць супраць Украіны
ДЭВІД ПЕТРЭУС
ФОТА: ASSOCIAZIONELATORRE.COM

Дзеля гэтага рэжым Лукашэнкі хоча ўзначаліць міжнародны орган сертыфікацыі дыяментаў.

Расея ўсё яшчэ можа нанесці разбуральныя ўдары па Украіне. Але Уладзімір Пуцін не можа нічога зрабіць, каб перакрэсліць украінскія поспехі ў чатырох абласцях, аб анэксіі якіх ён нядаўна заявіў.

Пра гэта, як піша The Hill, сказаў былы дырэктар ЦРУ і генерал Войска ЗША у адстаўцы Дэвід Петрэус. Пераклад артыкула падае «Люстэрка тыдня. Украіна».

«Думаю, у яго літаральна скончыліся магчымыя захады. Ён робіць усе гэтыя адчайныя дзеянні, але факт у тым, што на полі бітвы Расея сутыкнулася з рэальнасцю, у якой Украіна мае значна больш баяздольныя і колькасныя сілы, чым краіна, памеры якой утрая большыя. Так што рэальнасць на полі бітвы зараз адчайная для Пуціна. Ён практычна нічога не можа зрабіць. Гэта незваротна», - сказаў ён.

Сёння Пуцін падпісаў дакументы, якія абвяшчаюць паглынанне Расеяй чатырох абласцей Украіны на поўдні і ўсходзе. Петрэус мяркуе, што Украіна зможа дэакупаваць усе гэтыя тэрыторыі, а магчыма нават паўвыспу Крым, якую Масква анэксавала ў 2014 годзе.

The Hill нагадвае, што ўкраінскае войска працягвае наступаць, нягледзячы на ўсе заявы Крамля аб анэксіі, а таксама, нягледзячы на расейскія пагрозы прымяніць ядзерную зброю. Да таго ж застаецца незразумелым, да якіх менавіта тэрыторый адносіцца расейская абвешчаная «анэксія». Таму што расейскае войска не кантралюе цалкам ні адну з чатырох абласцей, якія цяпер Масква назвала сваімі.

«Фальшывыя рэферэндумы, анэксія, яны нічога не мяняюць. Украінцы ўжо вяртаюць гэтыя рэгіёны амаль гэтак жа хутка, як Расея анэксуе іх», - сказаў Петрэус.

Ён дадаў, што сітуацыя зараз «не на карысць Расеі», войска якой спрабуе захаваць абарончыя пазіцыі на акупаваных частках Украіны.

«Расея ўсё яшчэ можа нанесці вялікую шкоду і разбурэнні. Яна можа і будзе караць Украіну кожны дзень сваімі набоямі, ракетамі, бамбаваннямі і г.д. Але ў выніку, расейцы не могуць змяніць сітуацыю на поле бітвы», - перакананы былы дырэктар ЦРУ.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках