29 сакавiка 2024, Пятніца, 3:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Журналісты адшукалі карані Аляксея Арэстовіча на Случчыне

27
Журналісты адшукалі карані Аляксея Арэстовіча на Случчыне

Арэстовічаў у вёсцы Сорагі было шмат.

Сваімі ўспамінамі дзяцінства з рэдакцыяй kurjer.info падзяліўся мясцовы жыхар Валер Васілевіч. "Цяперашнія падзеі і згадкі некаторых персаналій да гэтых успамінаў падштурхоўваюць", – кажа ён.

Валерый успамінае гісторыю кахання паміж вучнямі Соражскай школы Слуцкага раёна - Мікалаем Арэстовічам і Тамарай з суседняй вёскі Валошава, прозвішча якой Валерый не памятае. Гэтая гісторыя пачалася, як заўважылі аднакласнікі, з пятага класа.

Арэстовічаў, Сеўрукоў, Міхневічаў у Сорагах было шмат. Таму ўсім давалі яшчэ дадатковыя "мянушкі". Мікалая звалі па-вулічнаму "Пекар".

«Арэстовіч-Пекар і Тамара, здавалася, не маглі жыць ніводнай гадзіны адзін без аднаго. Са школы ён нёс яе партфель па Сорагах. Забяжыць дадому па дарозе, пакіне сваю торбу - і да Валошава ідуць разам», - успамінае Валерый.

У 1965 годзе Тамара і Мікола скончылі школу. Арэстовіч паступіў у вышэйшую ваенную вучэльню ва Украіне, і Тамара паехала з ім - паступіла ў бібліятэчны інстытут.

Аднак там, як потым стала вядома, разышліся шляхі Мікалая Арэстовіча і Тамары. Яна выйшла замуж за ўкраінца, нарадзіла двух сыноў, расказвае Валерый.

Пекар таксама ажаніўся з украінскай дзяўчынай (дарэчы, і яе звалі Тамара). 3-га жніўня 1975-га ў іх нарадзіўся сын.

Сына назвалі Аляксеем. І ён стаў дарадцам Офіса прэзідэнта Украіны, палітыкам і выведчыкам.

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках