23 красавiка 2024, aўторак, 16:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чым больш параз, тым вышэйшыя рангі

Чым больш параз, тым вышэйшыя рангі
РАМЗАН КАДЫРАЎ

Калі так пойдзе, то неўзабаве Кадыраў стане маршалам.

Кадыраў паведаміў аб прысваенні яму рангу генерал-палкоўніка. Акрамя ягоных слоў довадаў няма. Але і хуткага зняпраўджвання з Крамля няма. Навіна ўжо стала фактам нашага палітычнага жыцця.

Калі так пойдзе, то неўзабаве Кадыраў стане маршалам.

Ранг Кадыраў атрымаў пасля публічнай крытыкі кіраўніцтва войска (генерала Лапіна) за правядзенне «спецаперацыі». Таму такога кшталту дэмарш Пуціна кіраўніцтва войска магло б палічыць за непавагу. Тым больш, што сам Кадыраў поспехаў ва Украіне не дабіўся.

З іншага боку, калі Кадыраў сапраўды падвышаны ў рангк, то гэта можна палічыць за няўпэўненасць Пуціна - ён спрабуе залагодзіць таго, хто, у выпадку неабходнасці зможа асабіста яго падтрымаць сілай.

Або, магчыма, ранг Пуціным дадзены авансам з тым, каб Кадыраў мабілізаваў у Чачэніі як мага больш людзей і пераламаў сітуацыю ва Украіне. Калі так, дык гэта пустыя надзеі.

Якое б тлумачэнне ні прыдумалі, адно бясспрэчна - генерал-палкоўнік Кадыраў - гэта нонсэнс, публічная дэманстрацыя абясцэнення вайсковых рангаў. І тым самым разбурэнне існага дзяржаўнага парадку, у якім войска адыгрывае адную з цэнтральных роляў.

Telegram-канал «СерпомПо»

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках