Пуцін унёс змены ва ўказ аб адтэрміноўках ад мабілізацыі ў РФ
3- 6.10.2022, 10:13
- 13,812

Дакумент уваходзіць у дзеянне ў дзень яго падпісання.
Прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін падпісаў указ аб унясенні змяненняў ва ўказ аб выдачы адтэрміноўкі ад прызыву на ваенную службу ў мабілізацыі, ён апублікаваны на сайце Крамля.
Згодна са зменамі, адтэрміноўка ў мабілізацыі таксама будзе прадастаўленая:
аспірантам і ардынатарам;
грамадзянам, якія атрымліваюць сярэднюю прафесійную і вышэйшую адукацыю ў інавацыйных навукова-тэхналагічных цэнтрах;
навучэнцам духоўных адукацыйных арганізацый.
Указ уваходзіць у дзеянне ў дзень яго падпісання і распаўсюджваецца на «прававыя дачыненні, якія ўзніклі з 21 верасня 2022 года», калі ў Расеі была абвешчаная «частковая мабілізацыя».