10 снежня 2022, Субота, 8:34
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі рэкордная інфляцыя з'ядае пенсіі і заробкі

6
У Беларусі рэкордная інфляцыя з'ядае пенсіі і заробкі

Лукашысты не даюць рады смтуацыі ў краіне.

Інфляцыя ў Беларусі па выніках гэтага года складзе 19 адсоткаў. Такі прагноз агучыў "урад" сёння на нарадзе з Лукашэнкам. Чыноўнікі сярод іншага казалі аб тым, што рост інфляцыя з'ядае рост заробкаў і пенсій, таксама працягваюць падаць рэальныя даходы насельніцтва, піша zerkalo.io.

Агулам па выніках гэтага года ўрад прагназуе інфляцыю на ўзроўні 19 адсоткаў гадавых. Нагадаем, раней прагноз быў на ўзроўні 6 адсоткаў гадавых. Пры гэтым за студзень-жнівень цэны выраслі ўжо на 13,8%.

«Сёння нам трэба дасканала разабрацца ў прычынах сітуацыі, якая склалася - як аб'ектыўных, так і суб'ектыўных, і прыняць канчатковую пастанову. Чакаю ад «урада» і Нацбанка дзейсных прапаноў у стрымліванні коштавага росту», - заявіў Лукашэнка.

«Можна збольшага зразумець рост коштаў імпартных тавараў. Але чаму мы назіраем сталае падвышэнне кошту таго, што вырабляем самі з айчыннай сыравіны?» - кажа беларускі правадыр.

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Хартыя-97».