19 красавiка 2024, Пятніца, 11:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пярэпалах у Крамлі

6
Пярэпалах у Крамлі

«Гаспадар» знікае, як Чашырскі кот.

Расейска-ізраільскі паліттэхнолаг Міхаіл Шэйтэльман цалкам пагадзіўся з прагнозам Інстытута вывучэння вайны аб тым, што раз'яднанасць інфармацыйнай падачы на прапагандскіх каналах можа пахіснуць рэжым Пуціна.

«Але гэта не калісьці там у будучыні будзе, гэта адбываецца зараз. Вядома, у нас няма ніякай сацыялогіі, і мы, напэўна, пакуль не гаворым пра нейкае народнае паўстанне, але ўнутрыэлітны разброд ужо пайшоў», – упэўнена заявіў экспэрт у эфіры «24 канала».

Затым Шэйтэльман нагадаў, што месяц таму ён таксама казаў аб разбродзе ўнутры расейскіх эліт, але тады пераканаўчых довадаў яшчэ не было і арыентавацца даводзілася толькі на ўскосныя прыкметы. Але сёння, бачачы прапагандыстаў, якія прамаўляюць зусім рознае, мы акурат і назіраем гэты канфлікт паміж элітамі.

«І сапраўды гэтак жа ў словах Пяскова мы назіраем канфлікт, – падкрэсліў экспэрт. - Пяскоў не ведае, на каго ён заўтра будзе працаваць. Разумееце, у яго сёння начальнік Пуцін, але ж ён збіраецца перажыць цяперашняга прэзідэнта РФ. Сёння занадта многія людзі ў Расеі (маю на ўвазе эліту) задумаліся, што ім рабіць пасля Пуціна. На каго працаваць, каму падпарадкоўвацца? Слухацца Прыгожына і Кадырава? У іх зараз вялікія праблемы. У іх гаспадар знікае. Яны гэтак жа, як і мы, бачаць, што ўлада Пуціна паступова раствараецца, не тое каб хістаецца, а знікае па частках, як Чашырскі кот».

На думку Шэйтэльмана, Прыгожын менавіта таму і стаў раптоўна палітыкам, таму што пачаў шукаць сабе месца ў будучай канструкцыі Расеі. «Калі не будзе Пуціна, ён жа не зможа быць «кухарам» наступнага прэзідэнта. Яму трэба быць кімсьці іншым», - з усмешкай вымавіў паліттэхнолаг.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках