29 лiстапада 2022, aўторак, 7:37
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Мяцеж у войску РФ: Больш за 100 мабілізаваных адмовіліся ісці «вызваляць» Ліман

20
Мяцеж у войску РФ: Больш за 100 мабілізаваных адмовіліся ісці «вызваляць» Ліман

З сотні іх папярэднікаў вярнуўся толькі адзін.

У Расеі разгарэўся мяцеж. Больш за сотню мабілізаваных расейцаў, якіх хочуць адправіць «вызваляць» Ліман на Данеччыне, адмаўляюцца ехаць на фронт. Група расейцаў, якіх мабілізавалі ў Бранскай вобласці, цяпер знаходзіцца ў белгарадскім пасёлку Солаці і ігнаруе загады рухацца ва Украіну.

Пра гэта паведамляе расейскае выданне SOTA. Пры гэтым мабілізаваныя самі расказалі выданню прычыну, чаму яны не хочуць ехаць ваяваць.

Паводле іх словаў, перад імі ўжо адпраўлялі іншую групу, каб зноў акупаваць Ліман, які ўкраінскія вайскоўцы нядаўна адбілі ў расейскіх захопнікаў. Аднак з той групы вярнуўся толькі адзін акупант, і той цяпер у шпіталі.

Пры гэтым уся «падрыхтоўка» мабілізаваных да вайны звялася да таго, што іх завялі адзін раз на палігон пастраляць. Хоць раней абяцалі, што яны цягам месяца будуць праходзіць навучанне ў Клінцах, і што потым іх адправяць на мяжу Бранскай вобласці, а не на фронт.

Цяпер жа іх спрабуюць прымусіць падпісаць кантракт, падкрэсліваючы, што яны нібыта будуць атрымліваць высокія заробкі. Аднак на такі крок пагаджаюцца толькі адзінкі.

Мабілізаваным, якія ўчынілі мяцеж, ваеннае кіраўніцтва ўжо пагражае катаваннямі і зняволеннем у выпадку, калі яны адмовяцца ісці на штурм Лімана.

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Хартыя-97».