19 красавiка 2024, Пятніца, 18:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Херсоне прагрымеў выбух у месцы, дзе акупанты хацелі стварыць умацаваны раён

4
У Херсоне прагрымеў выбух у месцы, дзе акупанты хацелі стварыць умацаваны раён

УСУ таксама нанеслі ўдары па Антонаўскім мосце.

Украінскія воіны прадаўжаюць знішчаць акупантаў у Херсонскай вобласці. У часова акупаваным Херсоне досвіткам раздаўся выбух.

Прылёт зафіксаваны па будынку інтэрната, дзе асталявалася вялікая колькасць асабовага складу акупацыйнай арміі РФ. Пра гэта паведаміў херсонскі журналіст Канстанцін Рыжэнка.

«Раніцай а 4 гадзіне прылёт у інтэрнат па вуліцы Куліка. Там базавалася шмат асабовага складу рашыстаў. Яны нават спрабавалі зрабіць там умацаваны раён. Аднак не наканавана», – адзначыў журналіст.

Ён таксама апублікаваў фатаграфіі будынка інтэрната пасля прылёту. Мяркуючы з разбурэнняў, страты акупантаў могуць быць даволі сур'ёзнымі. Асабліва моцна пацярпелі верхнія паверхі інтэрната.

Днём 6 кастрычніка ў Херсоне зноў прагрымелі выбухі. Паводле папярэдніх звестак, ёсць «прылёты» ў раёне Антонаўскага моста.

Таксама мясцовыя Telegram-каналы паведамляюць, што ў небе над горадам назіраюцца сляды СПА. Аднак, як сцвярджаюць мясцовыя жыхары, у раёне Алешак ёсць «прылёты». Таксама паведамляецца пра траплянні ў Антонаўскі мост.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках