24 красавiка 2024, Серада, 8:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейкі масава здаюць мужоў ваенкамам за грошы

151
Расейкі масава здаюць мужоў ваенкамам за грошы

Расейскія жанчыны патрабуюць мабілізаваць усіх завінаваначых у аліментах.

Грамадзянкі РФ масава здаюць мужоў ваенкамам для адпраўкі на вайну ва Украіне. Многія спадзяюцца на «ваенныя» выплаты, з якіх грошы спішуць для аплаты пратэрмінаваных аліментаў.

Як паведамляе выданне «Вёрстка», прадпрымальніца Лілія Сяргеева гадамі не атрымлівала грошай ад былога мужа на адзіную дачку.

Мужчына завінаваціўся мільён рублёў, яшчэ адзін мільён няўстойкі за нявыплату налічыў суд. Аднак сітуацыя не змянілася: у мужчыны за душой няма ні гроша, ні нерухомасці, якія маглі б пакрыць нявыплату. У адплату за бяздзеянне экс-жонка Сяргеева пастанавіла здаць яго ваенкамам.

«Не ведаю, наколькі гэта эфектыўны механізм, але чаму б і не? Цяпер я думаю звярнуцца яшчэ і да губернатара, і ў ваенную пракуратуру», – паведаміла яна.

Яшчэ адна расейка Святлана Міхайлава, маці чатырох дзяцей, асабіста пайшла ў ваенкамат, каб паскардзіцца на былога мужа, які не ўдзельнічае ў жыцці дзяцей, а таксама даўным-даўно не плаціць на іх аліменты.

Жанчына спадзяецца, што пасля апраўкі экс-мужа на вайну зможа атрымаць хоць бы частку грошай. Пры гэтым жанчына адзначае, што так будзе несправядліва, калі на вайну забяруць яе сужыцеля, з якім яна гадуе дзяцей, а не яе былога мужа.

Дэпутат Дзярждумы РФ Сяргей Міронаў пацвярджае масавыя скаргі жанчынаў. Паводле ягоных звестак, запазычанасць у аліментах у РФ складае 150 мільярдаў рублёў. «Многія жанчыны цяпер пішуць мне: “Мабілізуйце на вайну ўсіх завінавачаных у аліментах!” Усяго ў Расеі блізу 2 млн чалавек абавязаныя плаціць аліменты, а запазычанасць перавышае 150 млрд рублёў. Няхіла!» – пракаментаваў Міронаў.

Ён упэўнены, што ўлады могуць развязаць гэтае пытанне на заканадаўчым узроўні і перадаць базу завінавачаных у расейскую мінабарону, а потым – у ваенкаматы.

Дарэчы, некаторыя жанчыны прызнаюцца, што «галеча дастала» іх настолькі, што калі дармаеды-мужыкі не вернуцца з фронту дадому, то гэта будзе нават лепш.

Напісаць каментар 151

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках