20 красавiка 2024, Субота, 19:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

УСУ пачалі вялікі наступ у Херсонскай вобласці: Войскі РФ бягуць, як на Усходзе

УСУ пачалі вялікі наступ у Херсонскай вобласці: Войскі РФ бягуць, як на Усходзе

Правабярэжны плацдарм акупантаў скараціўся на чвэрць.

Пуцін спяшаўся анэксаваць новыя ўкраінскія тэрыторыі, каб захаваць пад сваім кантролем хоць некалькі населеных пунктаў да вялікага контрнаступу УСУ. Крэмль быў напалоханы стратай Харкаўскай вобласці і зразумеў, што марудзіць з працэсам «далучэння» тэрыторый больш не можа.

Цэнтр стратэгічных камунікацый расказаў, як УСУ вызваляюць поўдзень і вяртаюць мірнае жыццё на ўкраінскую тэрыторыю.

«УСУ ваююць не колькасцю, як расейскія захопнікі, а ўменнямі. Дзякуючы гэтаму атрымліваецца ўнікаць вялікіх стратаў і захоўваць жыццё мірных жыхароў і інфраструктуру на вызваленых тэрыторыях», – нагадваюць у Цэнтры.

Цяпер пераправы праз Днепр знаходзяцца пад поўным агнявым кантролем украінскай артылерыі. Бегчы па іх акупанты не змогуць, нават калі адважацца на рызыку.

Правабярэжны плацдарм расейскіх войскаў у Херсонскай вобласці скараціўся на чвэрць усяго за некалькі дзён. Расейскія салдаты ўцякаюць, паўтараючы досвед таварышаў са службы ў Харкаўскай вобласці.

«Ніякія псеўдарэферэндумы і пуцінскія “ўказы” не перашкодзяць УСУ вызваляць свае тэрыторыі», – рэзюмавалі ў Цэнтры.

Раней паведамлялася, што УСУ на Паўднёвабугскім кірунку рухаюцца ўздоўж усходняга берагу Інгульца і заходняга берагу Дняпра. У Крамля ўзніклі цяжкасці з «абаронай» Херсона.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках