19 красавiка 2024, Пятніца, 14:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінскае войска наступае на Сватава: Мапы баёў на 7 кастрычнiка

Украінскае войска наступае на Сватава: Мапы баёў на 7 кастрычнiка

Расейскі фронт «трашчыць» на поўдні і ўсходзе.

Украінскія войскі прадаўжаюць атакі ў кірунку Сватава-Крамянная і паблізу вызваленага Купянска. У той самы час акупанты ўзмацняюць пазіцыі паблізу Бахмута Данецкай вобласці.

Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на звесткі Інстытута вывучэння вайны (ISW) і мапу баявых дзеянняў Deepstatemap.

Лінія Аскол – Крамянная

Аналітыкі ISW сцвярджаюць, што УСУ прасоўваюцца на ўсход ад Купянска і зайшлі ў населены пункт Глушкаўка. Верагодна, украінскае войска ўзмацняе падмацаванне ў гэтым кірунку, каб рушыць наперад да Сватава.

Аднак расейскія войскі на гэтым адрэзку фронту спрабуюць запаволіць рухі УСУ.

Паводле звестак экспертаў, расейскія войскі страчваюць сувязь са Сватавам і Крамянной Луганскай вобласці. У той самы час вораг прадаўжае кантраляваць трасу R66 (дарога Сватава – Крамянная) і чакаюць нападаў украінскіх сілаў.

Украінская мапа баявых дзеянняў пацвярджае прасоўванне УСУ на гэтым кірунку. Абаронцы вызвалілі сяло Грэкаўка на Сватаўскім кірунку і прадаўжаюць наступ.

Данбас

Галоўнай мэтай Расеі на гэтым кірунку застаецца поўны захоп Данецкай вобласці. Акупацыйныя войскі ўзмацнілі атакі паблізу Бахмута і маюць некаторыя поспехі, якія пацвярджае Генштаб УСУ.

Расейскае кіраўніцтва перакінула на Бахмуцкі кірунак баевікоў з ПВК «Вагнера». Верагодна, найміты ўвайшлі ў населены пункт Вясёлая Даліна і Зайцава. Пры гэтым акупанты абстрэльваюць Бахмут і адрэзак фронту Данецк – Аўдзееўка.

Паводле звестак мапы Deepstatemap, вораг узмацніўся паблізу Бахмута, заняў Вясёлую Даліну і знаходзіцца паблізу Зайцава. На гэтым адрэзку фронту прадаўжаюцца актыўныя баі.

Херсонская вобласць

На поўдні Украіны пасля актыўных контрнаступальных дзеянняў замарудзіліся тэмпы прасоўвання. Аналітыкі мяркуюць, што ўкраінскія войскі перагрупуюцца, каб прадоўжыць штурмы.

Паводле звестак ISW, расейскае войска ўзмацняе абарону ў цэнтральнай частцы Херсонскай вобласці, каб утрымаць лінію Берыслаў – Новая Кахоўка. Акупанты капаюць траншэі і перакідаюць сістэмы радыёлакацыйнай абароны.

Таксама расейскія войскі спрабавалі атакаваць паблізу Любаміраўкі (27 км на паўночны захад ад Херсона), каб ссунуць фронт. Аднак штурмы былі беспаспяховыя.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках