18 красавiка 2024, Чацвер, 19:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Новыя ПДР: Што вядома пра патрабаванні да аўтамабіляў і новыя знакі

2
Новыя ПДР: Што вядома пра патрабаванні да аўтамабіляў і новыя знакі

Ужо ў гэтым месяцы набудзе моц новая рэдакцыя Правілаў дарожнага руху.

27 кастрычніка ўваходзіць у дзеянне новая рэдакцыя Правілаў дарожнага руху (ПДР). І ў ёй не так мала змен. Аб намеры ўкараніць некаторыя з іх гаварылі ўжо не адзін год. Новыя пункты павінны развязваць даўнія спрэчкі: дазволеная ці забароненая таніроўка, ці можна ўсталёўваць рэгістратар на лабавую шыбу.

Напярэдадні будучых змен у правілах «Онлайнер» апублікаваў серыю напамінаў. Гэта - простымі словамі пра патрабаванні да транспартных сродкаў, новыя знакі і разметку.

Патрабаванні да аўто

Нарэшце прыбяруць спрэчную забарону на таніроўку. Цяпер патрабаванне аб ступені прапускання святла 70% распаўсюджваецца як на ветравое, так і на іншыя шыбы (акрамя тых, што з маркіроўкай 43R, V і іншымі). З кастрычніка яно будзе датычыцца толькі лабавой і пярэдніх бакавых.

Плёнкі на шыбе ўсё адно не дазволілі, затое можна будзе легальна павесіць відэарэгістратар. Пакуль што ён уважаецца за «прадмет на шыбе, не прадугледжаны канструкцыяй».

Трэба будзе абавязкова ўключаць святло фар у канцы і пачатку школьнага навучальнага года (з 25 траўня да 5 чэрвеня і з 25 жніўня да 5 верасня).

Спатрэбіцца мець у аўто вогнетушыцель аб'ёмам, не меншым за адзін літр, у аўтобусе і грузавіку — двухлітровы.

Налепка «Шыпы», сімвал «BY» стануць неабавязковымі, іх прапануюць клеіць на жаданне.

Шыны будуць лічыцца непрыдатнымі, калі гума з шыпамі ўсталяваная не на ўсе восі або калі яна ўсталяваная ў летні перыяд (чэрвень, ліпень, жнівень).

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках