20 красавiка 2024, Субота, 3:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску скасавалі Беларускі тыдзень моды: новыя падрабязнасці

7
У Менску скасавалі Беларускі тыдзень моды: новыя падрабязнасці

Мерапрыемства праводзілася з 2011 года.

Арганізатары Беларускага тыдня моды заявілі аб скасаванні мерапрыемства за дзень да яго пачатку - BFW павінен быў прайсці з 7 да 9 кастрычніка на кінастудыі «Беларусьфільм» у Менску. Арганізатары патлумачылі, што імпрэза не адбудзецца «з тэхнічных прычын». BFW праводзілася з 2011 года, паведамляе «Белсат».

«Нам вельмі шкада паведамляць такія навіны, але з тэхнічных прычынах, якія не залежаць ад нас і ад партнёраў праекту, 24-ы сезон Belarus Fashion Week 07-09.10 не адбудзецца. […] Мы прыклалі максімум намаганняў, каб развязаць узніклыя пытанні, але на жаль не змаглі паўплываць на сітуацыю», – напісалі арганізатары BFW.

Пару дзён таму ў праўладнай газеце з'явіўся артыкул, які крытыкуе правядзенне Беларускага тыдня моды. У ёй прапагандыст абвінаваціў арганізатараў і асобных удзельнікаў тыдня моды ў «трэндзе на антыдзяржаўнасць» праз удзел у пратэстах 2020-га года. Нібыта яны «пікетавалі на прыступках Дома мадэляў, станавіліся ў ланцугі ўздоўж праспекта, скандавалі лозунгі, размахвалі плакатамі і бчб-сцягамі».

У артыкуле згадваецца Яніна Ганчарова, якая арганізоўвае тыдні моды, дызайнер Іван Айплатаў, модны крытык Вольга Жадзеева.

Аўтар артыкула таксама прапанаваў перадаць арганізацыю мерапрыемства і модныя праекты Нацыянальнай школе прыгажосці.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках