19 красавiка 2024, Пятніца, 6:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Колькі зараз беларусы могуць зарабіць на грыбах, ягадах і гародніне?

4
Колькі зараз беларусы могуць зарабіць на грыбах, ягадах і гародніне?

Яшчэ можна здаць валоскія арэхі.

У нарыхтоўчых пунктах Баранавічаў, паводле звестак на 6 кастрычніка, прымаюць яблыкі - па 12 капеек за кілаграм, журавіны - па 6 рублёў за кіло, піша intex-press.by.

З грыбоў можна здаць маслякі - 2 рублі за кілаграм, апенькі - 1,8 рубля за кіло, грузды - 1 рубель за кілаграм. Таксама прымаюць баравікі I гатунку па 8 рублёў і II гатунку - па 5 рублёў за кіло.

- Яшчэ людзі могуць здаць нам валоскія арэхі і фасолю - па 4 рублі за кілаграм, - распавялі ў адасобленым структурным падраздзяленні (філіял) «Нарыхтоўчай канторы» Баранавіцкага райспажыўтаварыства. – Мы працягваем прымаць і сезонную гародніну: капусту, буракі, моркву, бульбу – па 40 капеек за кіло, цыбулю па 70 капеек за кіло і часнок па 4 рублі за кілаграм.

Кошты ягад, грыбоў і гародніны, як адзначаюць у нарыхтоўчым пункце на вуліцы Калініна, 140, могуць мяняцца штодня.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках