2 снежня 2022, Пятніца, 11:40
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

У Лідскім раёне два легкавікі сутыкнуліся лоб у лоб

7
У Лідскім раёне два легкавікі сутыкнуліся лоб у лоб

Адзін з кіроўцаў на закругленні дарогі выехаў на сустрэчную паласу руху.

Смяротнае ДТЗ адбылося раніцай 7 кастрычніка ў Лідскім раёне, на 69-м кіламетры дарогі М-11 Слонім - Ліда - мяжа Літвы, каля вёскі Беліца. Загінулі двое, адзін чалавек пацярпеў, паведамляе прэс-служба Следчага камітэта.

Са звестак следства, 38-гадовы кіроўца Peugeot на закругленні дарогі выехаў на сустрэчную паласу руху, дзе ўыніў лабавое сутыкненне з Audi, за стырном якой быў 50-гадовы мужчына.

Абодва кіроўцы памерлі на месцы аварыі, пасажыр Audi шпіталізаваны.

Распачатая крымінальная справа паводле ч. 2 арт. 317 КК (Парушэнне правілаў дарожнага руху, якое прывяло з неасцярожнасці да смерці чалавека).

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Хартыя-97».