28 студзеня 2023, Субота, 16:06
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

У Калужскай вобласці РФ прагрымеў выбух на вайсковым аэрадроме

19
У Калужскай вобласці РФ прагрымеў выбух на вайсковым аэрадроме

Расея запускала іранскі дрон па Украіне, а ён узарваўся над узлётнай паласой.

На аэрадром ля пасёлка Шайкоўкі Калужскай вобласці (РФ) магла быць учыненая атака. Заяўляецца, што на тэрыторыю заляцеў невядомы беспілотнік і ўзарваўся «над узлётна-пасадачнай паласой», піша obozrevatel.com.

Такія звесткі блізу 12.30 у пятніцу, 7 кастрычніка, апублікаваў адзін з прапагандысцкіх Telegram-каналаў. Ці былі на вайсковым аб'екце якія-небудзь разбурэнні, дзе менавіта адбыўся выбух і ці быў беспілотнік наогул - яшчэ трэба высветліць.

Звычайна інфармацыя пра «бавоўну» ў Расеі засакрэчаная і не абвяшчаецца ў расейскіх СМІ. Больш за тое, «журналісты» краіны-агрэсаркі маглі спецыяльна зрабіць укід аб «атацы» ва ўласных мэтах.

Аўтары Telegram-канала напісалі, што на тэрыторыі вайсковай часці, хутчэй за ўсё, узарваўся «вялікі беспілотнік».

«Паводле наяўнай інфармацыі, пацярпелых няма», – сказана ў паведамленні.

Украінскі вайсковы карэспандэнт Андрэй Цапліенка адзначыў, што, магчыма, на Калужскім вайсковым аэрадроме ўпаў і ўзарваўся іранскі беспілотнік, якія акупанты выпусцілі ў бок Украіну.

«Іранскі беспілотнік, запушчаны ў бок Украіны, упаў і ўзарваўся на расейскім аэрадроме ў Калузе», - напісаў Цапліенка ў Telegram-канале.

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Хартыя-97».