29 сакавiка 2024, Пятніца, 2:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Херсонскай вобласці расейцы здаюцца ў палон разам з тэхнікай

18
У Херсонскай вобласці расейцы здаюцца ў палон разам з тэхнікай
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

Акупанты дэмаралізаваныя і напалоханыя.

Акупанты, якія трапілі на поўдзень Украіны, дэмаралізаваныя і напалоханыя, таму здаюцца ў палон з тэхнікай, гаворыцца ў матэрыяле ТСН.

«Ад пяхоты на зямлі, авіяцыі ў небе, пушкароў у палях фронт трашчыць. Рашысты адыходзяць, а на некаторых адрэзках здаюцца ў палон, прынамсі, нядаўна мабілізаваныя. Ёсць першыя выпадкі здачы ў палон, пачалі тэхніку ў іх забіраць. Калі сапраўды, яны вельмі дэмаралізаваныя - на Снігураўскім кірунку афіцэры ўцяклі, пакінулі жаўнераў саміх. Не ведаюць, што рабіць, бо з таго боку загараджальныя атрады з чачэнцаў, а перад імі - мы», - кажа генерал-маёр УСУ Дзмітрый Марчанка.

Апынуліся ў палоне 12 жаўнераў ворага, якія выдаюць сябе за горлаўскіх і енакіеўскіх мабілізаваных, але сярод іх ёсць расейцы. Кажуць, іх выкарыстоўвалі свае як гарматнае мяса. «11 верасня пагрузілі на КамАЗ, сказалі, што пераязджаем, а вывезлі ў поле», - распавядае палонны.

Штодзённыя баі не спыняюцца ні ўдзень, ні ўначы. Акупанты разумеюць, што іх планы замацавацца на Херсоншчыне і часці Мікалаеўшчыны праваліліся, таму знішчаюць усё на сваім шляху: вёскі, арашальныя сістэмы і фермы.

Нагадаем, што з перахопаў ГУР чуваць, як акупант распавядае жонкі праз тэлефон, што мабілізаваныя новапрыбылыя проста «знікаюць». «У нас 60 чалавек прапалі без вестак...65. З мабілізаваных. Толькі прыехалі і на наступны дзень зніклі», - сказаў у размове вайсковец РФ.

Акрамя таго, паскардзіўся, што ўкраінскія войскі вельмі ціснуць на іх.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках