Belavia аднаўляе рэгулярныя рэйсы ў Туркменістан
13- 7.10.2022, 17:24
- 4,144

Квіток у адзін бок - 299 еўраў.
Беларускі авіявознік «Белавія» аднаўляе рэгулярныя рэйсы ў Туркменістан, паведаміла прэс-служба кампаніі.
Першы рэйс вылеціць з Менска 25 кастрычніка, з 1 лістапада рэйсы будуць выконвацца па аўторках 1 раз на 2 тыдні.
Расклад рэйсаў (час для ўсіх аэрапортаў паказаны мясцовы):
- вылет з Менска а 22.40, прылёт у Туркменбашы а 4.45;
- вылет з Туркменбашы а 5.45, вяртанне ў Менск а 8.05.
Мінімальны кошт квіткоў у адзін бок - ад 299 еўраў, у абодва - 520 еўраў (тарыфны брэнд - Smart).
Грамадзянам Рэспублікі Беларусь для ўезду ў Туркменістан неабходная віза.