25 красавiка 2024, Чацвер, 8:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Алексіевіч пра Бяляцкага: Заслужыў – гэтага мала сказаць

2
Алексіевіч пра Бяляцкага: Заслужыў – гэтага мала сказаць
СВЯТЛАНА АЛЕКСІЕВІЧ

Мы ўсе маем гаварыць пра тое, што яму трэба быць на волі.

Нобэлеўская лаўрэатка Святлана Алексіевіч таксама павіншавала Алеся Бяляцкага з атрыманнем Нобэлеўскай прэміі міру, піша «Позiрк».

- Уважаю Бяляцкага за міталагічную постаць беларускай барацьбы. Заслужыў - гэтага мала сказаць. Гэта ўжо даўно ягоная прэмія, - сказала лаўрэатка прэміі Нобэля ў літаратуры Святлана Алексіевіч. - Тое, што зрабіла і робіць у гэтых варунках створаная ім "Вясна", - гэта ў ягоным духу, у ягонай філасофіі. Я вельмі рада.

Алексіевіч сумняваецца, што пасля гэтага Бяляцкага вызваляць з турмы.

- Ведаю, што Алесь сур'ёзна хворы. Мы ўсе маем гаварыць пра тое, што яму трэба быць на волі, са сваім народам, - лічыць Алексіевіч. - Што зробіць з ім улада, цяжка ўявіць, але такі чалавек не можа быць у турме - гэта прыніжэнне і народа, і самой улады, калі яна гэта разумее.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках