25 красавiка 2024, Чацвер, 19:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Генерал Ходжэс пра ядзерныя пагрозы РФ: Як толькі яны выкарыстаюць гэтую зброю, іх раздушаць

8
Генерал Ходжэс пра ядзерныя пагрозы РФ: Як толькі яны выкарыстаюць гэтую зброю, іх раздушаць
БЭН ХОДЖЭС

Вашынгтон ужо паслаў Крамлю выразны сігнал.

Ядзерную пагрозу ад РФ трэба ўспрымаць сур'ёзна, аднак выкарыстанне гэтага арсенала супраць Украіны стане зруйнавальным ударам найперш для Масквы. Пра гэта заявіў экс-камандзір узброенымі сіламі ЗША ў Еўропе Бэн Ходжэс украінскай службе «Голас Амерыкі».

- Я думаю, што ядзерная зброя Расеі самая эфектыўная, калі яны яе не выкарыстоўваюць. Я маю на ўвазе, што менавіта факт пагрозы – гэта тое, што прымушае ўсіх іншых вагацца наконт пэўных дзеянняў. Мы, фактычна, стрымліваем сябе праз асцярогу наконт таго, што можа зрабіць Расея. Вось што я маю на ўвазе, калі кажу, што расейская ядзерная зброя самая эфектыўная, калі яе не выкарыстоўваюць. Як толькі яны яго выкарыстаюць, усё будзе скончана. Тады іх раздушаць, - растлумачыў Ходжэс.

Таксама, са слоў былога камандзіра Наземнымі сіламі ЗША ў Еўропе, Вашынгтон павінен даць выразны сігнал Расеі аб наступствах выкарыстання ядзернай зброі.

- Я думаю, што лепшы спосаб пазбегнуць такой імавернасці (выкарыстанне РФ ядзернай зброі) - гэта рабіць тое, што мы ўжо робім, - дакладна даць зразумець, што мы не будзем трываць гэты крок. Будзе адказ, будзе плата, і яна будзе зруйнавальнай. Таму нашыя сігналы павінны быць накіраваныя не столькі да Пуціна, колькі да яго асяроддзя, да тых, хто больш за ўсё страціць ці мае што страчваць, калі яны спадзяюцца жыць пасля Пуціна. Калі ў іх ёсць надзея на ўсялякае вяртанне да нармальнага жыцця, яны паклапоцяцца аб тым, каб ён не выкарыстоўваў ядзерную зброю, - мяркуе Ходжэс.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках