19 красавiка 2024, Пятніца, 8:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Daily Mail: Відэа з Пуціным падагрэла чуткі пра ягоную сур'ёзную хваробу

25
Daily Mail: Відэа з Пуціным падагрэла чуткі пра ягоную сур'ёзную хваробу

Кіраўнік Крамля схапіўся за крэсла і тузаў нагамі.

Відэа, якое з'явілася 24 лістапада, на якім расейскі дыктатар Уладзімір Пуцін левай рукой схапіўся за падлакотнік крэсла і зноў дзіўна тузае нагамі, падагрэла чуткі пра яго цяжкі стан здароўя.

Брытанскі таблоід Daily Mail піша, што Пуцін на гэтым відэа, запісаным падчас сустрэчы з прэзідэнтам Кубы Мігелем Дыяс-Канэлем, выглядае няўпэўненым і неўраўнаважаным.

«Уладзімір Пуцін зноў на відэа моцна сціскае крэсла і з шаркае нагой на фоне бесперапынных чутак аб здароўі расейскага прэзідэнта», — гаворыцца ў матэрыяле, які прыводзіць «Новое время».

Таксама адзначаецца, што, пакуль Пуцін гаворыць з Дыяс-Канэлем, «відаць, што расейскі дэспат нязграбна сядзіць у крэсле».

Акрамя таго, выданне згадвае, што на гэтым відэа ў Пуціна «азызлы твар», «яго левая рука моцна абхапіла падлакотнік белага крэсла, на якім ён сядзіць, як быццам ён спрабуе стабілізаваць сябе» і «ён прытупвае нагамі і шоргае імі па кветкавым дыване».

Daily Mail піша пра яшчэ адно публічнае з'яўленне расейскага дыктатара — сустрэчу з Дзмітрыем Мазепіным, старшынём рады дырэктараў групы «Уралхім». Яны сядзелі адзін насупраць аднаго за вялікім драўляным сталом, які Пуцін часта выкарыстоўваў для сустрэч. Пры гэтым расейскі дыктатар моцна трымаўся за край стала, на гэты раз правай рукой.

Пра дзіўныя паводзіны дыктатара падчас сустрэчы з Дыяс-Канэлем паведамляецца таксама на сайце msn.

«Хворы расейскі лідар выглядае дрыготкім і няўстойлівым, калі ён трымаецца за крэсла і шоргае нагамі», – гаворыцца ў яго матэрыяле.

Адзначаецца, што Пуцін падчас сустрэчы з Мігелем Дыяс-Канэлем, здаецца, адчувае сябе некамфортна.

«У нейкі момант Пуцін асцярожна абхапіў рукой падлакотнік свайго крэсла, відаць, спрабуючы стабілізаваць сябе падчас запісу размовы», — гаворыцца ў артыкуле.

Daily Mail згадвае пра яшчэ некалькі выпадкаў, калі Пуцін выглядаў нездаровым. У ліпені знялі, як ён няёмка адмахваецца ад камароў. Таксама ён накульгваў, калі выходзіў у тым жа месяцы з самалёта ў Тэгеране.

Акрамя таго, расейскі дыктатар хапаўся за стол на цэлым шэрагу сустрэч, быў заўважаны кульгавым на парадзе ў Менску 9 траўня. У гэты дзень у яго на каленях ляжаў плед.

4 лістапада Пуцін нязграбна ўскладаў кветкі да помніка на Краснай плошчы ў Маскве, пры гэтым таксама было відаць, што ён кульгае.

Раней заходнія таблоіды таксама пісалі, што на публічных мерапрыемствах Пуцін хапаецца за край стала, каб схаваць дрыготку, а яго кульгавасць і няўседлівасць на крэсле могуць паказваць на болі.

У траўні кіраўнік ГУР Мінабароны Украіны Кірыл Буданаў заяўляў, што Пуцін хворы на рак, а таксама мае яшчэ некалькі цяжкіх хвароб. Аднак, з ягоных слоў, «спадзявацца на тое, што Пуцін заўтра памрэ, не варта».

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках