24 красавiка 2024, Серада, 23:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ва Украіне ліквідавалі спадчыннага гелікоптарніка з РФ з незвычайнымі «каранямі»

Ва Украіне ліквідавалі спадчыннага гелікоптарніка з РФ з незвычайнымі «каранямі»

Акупант прыбыў на вайну з Саратаўскай вобласці.

Чарговы расейскі акупант прайшоў паспяховую «дэнацыфікацыю» ва Украіне. Нараджэнец Саратаўскай вобласці з літоўскімі каранямі Андрус Кятвірціс быў, як мяркуецца, лётчыкам транспартна-баявога Мі-8 АМТШ і нарадзіўся ў сям'і спадчынных вайскоўцаў.

«Радзіма» ў прысвечаным яму некралогу не знайшла чаго сказаць пра «абаронцу» акрамя дзяжурных збітых фразаў пра «абавязак» і дату пахавання. Сціслыя падрабязнасці пра ліквідаванага акупанта сабраў OSINT-расследавальнік Іраклі Камахідзэ.

«У Пугачове пахавалі спадчыннага гелікоптарніка з літоўскімі каранямі. Адміністрацыя Пугачоўскага раёна Саратаўскай вобласці апублікавала сухі і малазмястоўны некралог пра ліквідацыю ва Украіне нараджэнца г. Пугачова Саратаўскай вобласці Андруса Далюсовіча Кятвірціса, з якім родныя і блізкія развіталіся 25 лістапада», – напісаў Камахідзэ.

Невялікі некралог напоўнены збітымі фразамі: акупант, высвятляецца, «загінуў пры выкананні свайго вайсковага абавязку», «паказаў прыклад вернага таварыша» і «не шкадуючы жыцця» памёр. Таксама некралог мае шмат не менш банальных запэўніванняў у тым, што памяць пра ліквідаванага акупанта, пра якога, як высветлілася, нават сказаць няма чаго, «будзе жыць у сэрцах».

Згаданы некралог, калі прыбраць з яго прозвішча акупанта і дату пахавання, цалкам можна выкарыстоўваць для любога з амаль 90 тысячаў ужо знішчаных украінскімі ваярамі акупантаў.

Аднак Камахідзэ сабраў яшчэ некаторую інфармацыю пра акупанта з літоўскімі каранямі.

«Паводле вынікаў экспрэс OSINT атрымалася сабраць больш падрабязную інфармацыю на ліквідаванага акупанта (на)лётчыка. 32-гадовы капітан Андрус Кятвірціс выпускнік Сызранскай ваенна-авіяцыйнай вучэльні, спадчынны вайсковец. Ягоны бацька Далюс Кятвірціс 1965 г/н у 1987 годзе заканчваў тую самую вучэльню і доўгія гады служыў ва УС РФ, згаданы на сайце Сызраньскай вучэльні ў званні падпалкоўніка», – напісаў Камахідзэ.

Ён таксама дадаў, што абставіны і дата ліквідацыі Андруса Кятвірціса не ўдакладненыя. Як мяркуецца, акупант быў лётчыкам транспартна-баявога Мі-8 АМТШ.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках