23 красавiка 2024, aўторак, 10:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рука пасінела, а твар распух: новыя факты аб пагаршэнні здароўя Пуціна

18
Рука пасінела, а твар распух: новыя факты аб пагаршэнні здароўя Пуціна

Яшчэ адзін міжнародны сродак інфармацыі звярнуў увагу на неадэкватныя паводзіны кіраўніка Крамля.

На сустрэчы з прэзідэнтам Кубы Пуцін рухаў нагой, што зноў жа падагрэла чуткі аб тым, што, магчыма, расейскі прэзідэнт пакутуе ад боляў, звязаных з анкалагічным захворваннем.

З'яўленне на публіцы прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна спарадзіла новыя чуткі аб стане ягонага здароўя.

Аб гэтым піша The Mirror.

На відэазапісе, апублікаваным на сайце Крамля, Пуцін супольна з кубінскім прэзідэнтам Мігелем Дыяс-Канэлем Бярмудэсам гавораць падчас адкрыцця помніка кубінскаму лідару Фідэлю Кастра ў Маскве.

На адкрыцці бронзавай статуі кубінскага рэвалюцыянера гаворка ішла пра «традыцыйнае сяброўства» паміж народамі дзвюх краін.

«На запісе Пуцін, відавочна, адчувае сябе ніякавата і трымаецца рукой за крэсла. Рука расейскага прэзідэнта прыкметна пасінела, і ён выглядаў зморшчаным, стоячы побач з прадстаўніком кіраўніцтва Кубы», - піша выданне.

Як адзначае The Mirror, твар Пуціна выглядаў ацёклым і бледным.

Як і на папярэдніх відэа, Пуцін рухаў нагой, што зноў жа падагрэла чуткі аб тым, што, магчыма, расейскі прэзідэнт пакутуе ад болю, звязанага з анкалагічным захворваннем.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках