29 сакавiка 2024, Пятніца, 18:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускія памежнікі «падкінулі» Украіне групу нелегалаў

24
Беларускія памежнікі «падкінулі» Украіне групу нелегалаў

Мігранты сцвярджаюць, што іх падвезлі да мяжы людзі ў форме і падказалі, куды ісці.

Украінскія памежнікі затрымалі на мяжы з Беларуссю групу нелегальных мігрантаў. З іх паказанняў, іх «падкінулі» беларускія памежнікі.

Як паведамляе прэс-служба Дзяржаўнай пагранічнай службы Украіны, затрыманыя шэсць грамадзян Пакістана і Бангладэш.

- Мужчыны расказалі, што з тэрыторыі Беларусі да мяжы з Украінай іх на аўтамабілі давезлі мужчыны ў вайсковай форме, як мяркуецца, прадстаўнікі памежнай службы Беларусі, і ўказалі ў якім кірунку павінны ісці. Таксама загадалі пасля пераходу мяжы паведаміць аб сваім месцазнаходжанні. Гэта пацвярджаюць перапіскі тэлефона замежнікаў, - гаворыцца ў паведамленні.

У ДПСУ падкрэслілі, што Беларусь працягвае падтрымліваць штучна створаны міграцыйны крызіс і наўмысна накіроўвае плыні мігрантаў у кірунку Украіны, але ўкраінскія памежнікі ўжо былі гатовыя да такіх правакацый.

- Цяпер з затрыманымі праводзяцца мерапрыемствы праверкі і ўстанаўліваюцца ўсе акалічнасці іх нелегальнага падарожжа, - дадалі ў ДПСУ.

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках