25 красавiка 2024, Чацвер, 10:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У найбліжэйшыя месяцы расейскае войска чакае найбольшая ганьба

11
У найбліжэйшыя месяцы расейскае войска чакае найбольшая ганьба

Расейцы заўсёды дрэнна ведалі ўкраінцаў.

Я нікога не здзіўлю, калі скажу, што ў мяне кожны дзень адключаюць электрычнасць па 12 і больш гадзін. Фактычна, усё маё жыццё залежыць ад электрычнасці, бо інфармаванне і публікацыі аналітыкі - гэта асноўны яе складнік. Яе цяпер практычна няма.

Расейскія акупанты пастанавілі, што сваімі ўдарамі па нашай энэргасістэме яны змогуць дабіцца нейкага сітуатыўнага поспеху.

Што ж. Вы яго дабіліся. У абуджэнні яшчэ большай нянавісці да сябе.

Расейцы заўсёды дрэнна ведалі ўкраінцаў. Яны іх баяліся, зайздросцілі, спрабавалі знішчыць нашу ідэнтычнасць, культуру, мову. Расея - гэта вытворная ад Украіны. Не аснова, а ўсяго толькі нікчэмная вытворная. І гэта іх заўсёды гнявіла і засмучала.

Але, пра тое гаворка.

Пакуль у нас з вамі няма святла, на перадавой, без святла і ў куды больш суровых варунках нашы абаронцы дэмілітарызуюць і дэнацыфікуюць расейскія акупацыйныя войскі як ніколі ў сучаснай гісторыі. Такога прыніжэння і ганьбы ні расея, ні савецкі саюз, які выкарыстоўваў рэсурс захопленых народаў, не ведалі ніколі.

Маё меркаванне раней было, што самую вялікую ганьбу расейцы зазналі ў Зімовай вайне з Фінляндыяй. Але, фіны, прабачце, вы ўжо не першыя. 87 310 ліквідаваных расейскіх акупантаў, і сотні тысяч параненых, гэта паказчык, які кажа аб тым, што ў найбліжэйшыя месяцы не Зімовая вайна стане найбольшай ганьбай расейцаў.

Украінцы ж адаптуюцца. Тыя прыдуркаватыя, якія спрабуюць перацяць дарогі праз тое, што ў іх няма святла…Я б на месцы ўладаў, іх арыштоўваў бы і садзіў бы на тыдзень другі ў «абяз’яннік». Бо і тут прасочваецца след крамля, добрых атожылкаў АПЗЖ, якія спансуюць і ўзбуджаюць у прарасейскіх праслойках спальных раёнаў жаданне падзарабіць на трагедыі.

Як бы там ні было, а вось гэта вось усё адно ніяк не ўплывае на канчатковы вынік. 87310. Расейцы і іх памагатыя, што з тварам? Дапамаглі вам вашы ўдары па энэргетычнай інфраструктуры?

Аляксандр Каваленка, t.me

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках