19 красавiка 2024, Пятніца, 4:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У расейскім Ангарску гарыць нафтаперапрацоўчы завод

8
У расейскім Ангарску гарыць нафтаперапрацоўчы завод

Ратавальнікі ніяк не могуць патушыць узгаранне.

У Расеі 27 лістапада зноў успыхнуў маштабны пажар. У Ангарску, што ў Іркуцкай вобласці, адбыўся пажар на тэрыторыі нафтаперапрацоўчага завода.

Расейскія СМІ пішуць, што гарэў цеплаабменнік, паведамляе «24 канал». Сцвярджаюць, што пажар ужо лакалізаваны на плошчы 250 квадратных метраў.

Расейскія СМІ пішуць, што папярэдне пацярпелых няма. Аднак ратавальнікі працягваюць тушыць узгаранне. Спрабуюць астудзіць абсталяванне і ўстаноўкі.

Каб змагацца з агнём, выклікалі 104 пажарныя і прыцягнулі 25 адзінак тэхнікі. Запэўніваюць, што пажар на працу камбіната нібыта не паўплываў. Прычыны высвятляюцца.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках