25 красавiка 2024, Чацвер, 19:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лаўроў скасаваў паездку ў Менск праз смерць Макея

19
Лаўроў скасаваў паездку ў Менск праз смерць Макея

Перанесенае супольнае пасяджэнне калегіі міністэрстваў замежных спраў Беларусі і Расеі.

Супольнае пасяджэнне калегіі міністэрстваў замежных спраў Беларусі і Расеі, якое было запланаванае на 27-28 лістапада, скасавалі. Аб гэтым паведамляецца на сайце замежнапалітычнага міністэрства РФ. Прычына - смерць кіраўніка МЗС Беларусі Уладзіміра Макея.

Праз смерць Уладзіміра Макея паседжанні калегій МЗС Беларусі і Расеі пастанавілі перанесці. Як паведамляе МЗС РФ, аб новых тэрмінах візіту і супольнага паседжання калегій абвесцяць дадаткова.

У МЗС Расеі заявілі, што Сяргей Лаўроў праз перанос пасяджэння калегіі скасаваў запланаваны візіт у Менск.

Нагадаем, 26 лістапада стала вядома аб смерці Уладзіміра Макея. Кіраўніку дыпведамства было 64 гады. Што менавіта спрычынілася смерці міністра - дакладна невядома.

Як пісаў сайт Charter97.org, Макей памёр на фоне інфармацыі аб падрыхтоўцы замены Лукашэнкі.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках