20 красавiка 2024, Субота, 3:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Горад пад Масквой: якая зброя можа знішчыць Пуціна ў ягоным бункеры

9
Горад пад Масквой: якая зброя можа знішчыць Пуціна ў ягоным бункеры

Экспэрт распавёў аб тайніках, у якіх хаваецца кіраўнік РФ.

Расейскі дыктатар Уладзімір Пуцін мае сама меней два бункеры – пад Крамлём і ў Нова-Агарове.

Пра гэта распавёў вайскова-палітычны аглядальнік групы «Інфармацыйны супраціў» Аляксандр Каваленка «Новому времени». З ягоных слоў, падземны бункер пад Крамлём так добра абсталяваны, што фактычна з'яўляецца «яшчэ адным горадам» пад расейскай сталіцай.

«Гэта (бункер пад Крамлём – рэд.) дастаткова сур'ёзны і буйны аб'ект, які мае забеспячэнне кіслародам, энэргетычнае і водазабеспячэнне і іншае. Такім чынам гэта паўнавартасны горад пад Масквой», - адзначае экспэрт.

Аднак падчас пандэміі каранавіруса Пуцін хаваўся ў бункеры ў Нова-Агарове за 10 кіламетраў ад Масквы, дзе размешчаная рэзідэнцыя вышэйшых урадавых асоб Расеі. Расейскі дыктатар паехаў туды вясной 2020 года і быў там больш за год, рэдка пакідаючы сваё сховішча, кажа Каваленка. Пуцін выязджаў адтуль толькі на некаторыя публічныя мерапрыемствы, правядзенне якіх падладжвалі пад яго.

Са слоў экспэрта, гэта паказвае на тое, наколькі спалоханым чалавекам з'яўляецца Пуцін.

«Гэта на 100% падземны бункер, які гарантуе ўмоўную бяспеку нават у выпадку нанясення нейкага ўдару», – кажа экспэрт.

Ён адзначыў, што яшчэ адным пацвярджэннем інфармацыі аб гэтых бункерах з'яўляецца тое, што бункерную сістэму меў фактычна кожны дзяржаўны аб'ект, які выкарыстоўвалі яшчэ ў СССР прадстаўнікі ўлады.

«Гэта значыць, усе гэтыя дачы, домікі і да таго падобнае так ці інакш мелі магчымасці па захаванні жыцця людзей, якія знаходзіліся ва ўладзе. Фактычна, кожны з іх меў бункер», - адзначае вайсковы экспэрт.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках