20 красавiка 2024, Субота, 9:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Студэнта юрфака таемна прысудзілі да двух гадоў калоніі паводле справы Зэльцэра

5
Студэнта юрфака таемна прысудзілі да двух гадоў калоніі паводле справы Зэльцэра
УЛАДЗІМІР ЗАПОЛЬСКІХ

Суд праходзіў тры дні ў закрытым рэжыме.

27 лістапада праваабаронцам стала вядома, што 25 лістапада вынесены прысуд палітвязню Уладзіміру Запольскіх, студэнту юрыдычнага факультэта БДУ. Справа слухалася ў Менскім гарадскім судзе. Суд праходзіў тры дні ў закрытым рэжыме. Судовы працэс вяла суддзя Святлана Бандарэнка. Пра гэта паведамляе «Вясна».

Юнака абвінавацілі ў распальванні іншай сацыяльнай варожасці (ч.1 арт.130 Крымінальнага кодэкса), арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўным удзеле ў іх (ч.1 арт.342 Крымінальнага кодэкса) і абразе прадстаўніка ўлады (арт.369 Крымінальнага кодэкса).

Суд пастанавіў прызнаць Уладзіміра Запольскіх вінаватым і прыгаварыў да пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму тэрмінам на два гады, а таксама штрафу ў суме 200 базавых адзінак.

22-гадовы студэнт быў затрыманы 29 верасня 2021 года паводле крымінальнай справы, распачатай за каментары ў Інтэрнэце пасля гібелі супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і it-спецыяліста Андрэя Зэльцэра. Утрымліваўся да суда ў СІЗА №1 у Менску.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках