29 сакавiка 2024, Пятніца, 3:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Сябар Пуціна» Орбан нечакана выступіў супраць Крамля

16
«Сябар Пуціна» Орбан нечакана выступіў супраць Крамля

Прэм'ер-міністр Вугоршчыны падтрымаў Украіну.

Вядомы прыхільнік Расеі прэм'ер-міністр Віктар Орбан нечакана заявіў, што для Еўропы галоўнае, каб Масква не ўяўляла пагрозы яе бяспецы. Таму ёй патрэбная суверэнная Украіна.

Як паведамляе 24.hu, падчас кангрэса Міжнароднага аб'яднання хрысціянскіх дэмакратаў вугорскі прэм'ер у каментары вайны Расеі супраць Украіны, сказаў, што ў Еўропе прысутнічае адзінства наконт планаў і мэт.

«Галоўнае, каб Расея не ўяўляла пагрозу бяспецы Еўропы, а для гэтага нам патрэбная суверэнная Украіна», - адзначыў Орбан.

Таксама ён дадаў, што дэбаты ў ЕЗ наконт новых санкцый супраць РФ будуць працягвацца.

Акрамя таго, Орбан падкрэсліў, што высокія кошты энэрганосьбітаў праз вайну і еўрапейскія санкцыі пагаршаюць эканамічнае становішча краін Цэнтральнай і Усходняй Еўропы.

Нагадаем, вугорскі прэм'ер Віктар Орбан шмат разоў выступаў за зняцце санкцый з Расеі і спыненне вайсковай дапамогі Украіне з боку Захаду. Свае словы ён матываваў нібыта негатыўнай энэргетычнай сітуацыяй у Еўропе праз санкцыі супраць Расеі.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках