20 красавiка 2024, Субота, 7:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Колькі расейскіх афіцэраў ужо ліквідавалі ва Украіне: уражальная інфармацыя

8
Колькі расейскіх афіцэраў ужо ліквідавалі ва Украіне: уражальная інфармацыя

І гэта толькі афіцыйна пацверджаныя выпадкі.

УСУ гераічна знішчаюць расейскіх жаўнераў і варожую тэхніку ворага. На 27 лістапада ўкраінскія воіны ліквідавалі больш за 87 тысяч акупантаў.

Аб гэтым піша афіцэр УСУ Анатоль Штэфан («Шцірліц»).

З пачатку поўнамаштабнага ўварвання ва Украіну загінулі больш за тысячу расейскіх афіцэраў. Звесткі апублікавалі на 25 лістапада.

Паводле інфармацыі Анатоля Штэфана, ва Украіне загінулі ўжо 1500 расейскіх афіцэраў. І гэта толькі афіцыйна пацверджаныя выпадкі, так што рэальная лічба можа быць значна большай.

Сярод загінулых акупантаў:

генералаў - 10;

палкоўнікаў - 45;

падпалкоўнікаў - 107;

маёраў - 204;

капітанаў - 294;

старэйшых лейтэнантаў - 496;

лейтэнантаў - 258;

з не ідэнтыфікаваным званнем - 86.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках