29 сакавiка 2024, Пятніца, 13:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Байцы Нацгвардыі Украіны паказалі магутнае відэа з эпіцэнтра баёў пад Бахмутам

2
Байцы Нацгвардыі Украіны паказалі магутнае відэа з эпіцэнтра баёў пад Бахмутам

Як выглядае адзін дзень на перадавой.

У Нацыянальнай гвардыі Украіны паказалі, як выглядае адзін з дзён на фронце пад Бахмутам. Гэты кірунак разам з Аўдзееўскім з'яўляюцца галоўнымі для ўдараў войскаў РФ.

Відэа з перадавой нацгвардзейцы падалі OBOZREVATEL.

«Данеччына застаецца эпіцэнтрам разлютаваных баёў. На відэа - адзін з населеных пунктаў непадалёк ад Бахмута, які цалкам разбіты артылерыяй і РСЗА ворага», - распавялі абаронцы (ролік размешчаны ўнізе навіны).

З іх слоў, воіны Нацгвардыі ўтрымліваюць абарону супольна з Узброенымі сіламі Украіны.

На кадрах роліка адна з груп пад абстрэламі ажыццяўляе эвакуацыю нацгвардзейца, які атрымаў асколачныя раненні ног.

«Задача была даволі складаная і дарога цалкам прастрэльвалася», - распавялі вайскоўцы.

У канцы відэа чуваць, як адзін з байцоў напявае «Ой у лузі червона каліна».

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках