У Беларусі спынілі вяшчанне дзяржаўнай тэлевізіі?
22- 27.11.2022, 15:26
- 42,720
У працы "Белтэлекама" па ўсёй краіне адбыўся маштабны збой.
Падпісчыкі ТГ-канала БДМ паведамляюць, што сёння адзначаецца збой у працы "Белтэлекама"
"Тэлевізія не працуе наогул, нават 24-х гадзінны нумар тэхпадтрымкі працуе з перабоямі", — паведамляюць падпісчыкі.
У службе "Белтэлекама" адказваюць, што збой у працы адзначаецца па ўсёй краіне. Падрабязнасці і прычыну няспраўнасцяў не паведамляюць, як і меркаваны час на ліквідацыю непаладак.