29 сакавiка 2024, Пятніца, 2:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

The Sun: На сустрэчы з «маці мабілізаваных» Пуцін хрыпеў і задыхаўся

13
The Sun: На сустрэчы з «маці мабілізаваных» Пуцін хрыпеў і задыхаўся

Брытанскі таблоід піша аб праблемах са здароўем у кіраўніка Крамля.

Пасля сустрэчы расейскага дыктатара Уладзіміра Пуціна з «маці» мабілізаваных акупантаў брытанскі таблоід The Sun напісаў аб новых назіраннях наконт стану здароўя кіраўніка Крамля, піша «Новое время».

Як піша выданне, падавалася, што Пуцін фізічна адчуваў сябе некамфортна, хрыпеў і «задыхаўся».

«Калі размаўляў, спыняўся, каб прачысціць горла некалькі разоў і прыкладаў намаганні, каб падабраць словы», – піша The Sun.

Абмеркаванні аб стане здароўя і магчымых хваробах дыктатара на гэтым тыдні таксама былі пасля сустрэчы прэзідэнта Кубы Мігеля Дыяс-Канэля з Пуціным 22 лістапада. Выданне Express напісала, што тады апошні «схапіўся за крэсла, а яго рукі пры гэтым сталі фіялетавымі».

Сустрэча дыктатара з «маці», як і многія іншыя, была старанна зрэжысаваная, адзначае The Sun. Таблоід піша, што ў адрозненне ад іншых людзей, з кім ён сустракаўся ў апошні час, з імі ён не выконваў сацыяльную дыстанцыю і не пытаўся, ці былі яны на каранціне. Крытыкі на адрас дыктатара з боку запрошаных таксама не прагучала.

СМІ паведамлялі, што на сустрэчы прысутнічалі прадстаўніцы праўладных структур. Пазней адна ўдзельніца заявіла, што прысутныя - перш за ўсё маці, а якая ў іх пасада ўсё адно.

На сустрэчы Пуцін расказваў, што нібыта «падзяляе боль» маці, чые сыны-акупанты загінулі ў выніку развязанай Расеяй поўнамаштабнай вайны, але не шкадуе аб пачатку сваёй так званай спецыяльнай ваеннай аперацыі.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках