20 красавiка 2024, Субота, 5:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пасля Макея пышнае дзяржаўнае пахаванне могуць зладзіць Лукашэнку

55
Пасля Макея пышнае дзяржаўнае пахаванне могуць зладзіць Лукашэнку

Дыктатар пачаў баяцца ўласнага асяроддзя.

Прычынай смерці кіраўніка МЗС Беларусі Уладзіміра Макея абвесцяць, хутчэй за ўсё, што-небудзь бяскрыўднае і праўдападобнае. Нешта накшталт інфаркту, інсульту ці сардэчнай недастатковасці. У ФСБ даўно ўмеюць так рабіць.

Раней 64-гадовы чыноўнік не меў праблем са здароўем, не звяртаўся да медыкаў, адчуваў сябе добра, вёў актыўны лад жыцця і выношваў планы на будучыню. Калі ў яго раптам забалела сэрца, ён не звярнуўся да лекараў, бо раней ніякіх такіх праблем не адчуваў і не надаў болю значэння.

Але рэч у тым, што атруціць чалавека так, каб усе думалі, што ён памёр натуральным чынам, вельмі лёгка. Досыць проста парушыць у яго арганізме баланс ферментаў - рэчываў, якія забяспечваюць усё без выключэння працэсы, ад рухаў вейкамі да дыхання.

Фермент выпрацоўваецца, робіць сваю працу, і тут жа генеруецца іншы, для таго каб разбурыць першы, - гэта адбываецца бесперапынна ў кожным з нас. Калі ўвесці ў арганізм ударную дозу фермента-разбуральніка (інсуліну, да прыкладу) з пары, якая адказвае за які-небудзь жыццёва важны працэс, ён без астатку «спаліць» свайго партнёра (для інсуліну гэта цукар), які як паветра патрэбны, скажам, нервовым клеткам. У выніку - смерць. Але ніводны экспэрт пры ўскрыцці не знойдзе ў целе нябожчыка чагосьці іншароднага, ненатуральнага для арганізма, што магло б навесці на думку аб атручванні.

Яшчэ адзін прыклад. Можна разбурыць сістэму згусальнасці крыві, заблакаваўшы хаця б адзін з двух дзясяткаў ферментаў, якія адказваюць за яе. Кроў гусцее, утвараюцца тромбы і - атрымаеце інфаркт у чыстым выглядзе. Напрыклад, курарын выклікае параліч усёй мускулатуры, чалавек не можа дыхаць, сэрца не можа біцца. Курарын хутка раскладаецца, і экспэрту, які не знаходзіць ні звонку, ні ўнутры ніякіх прычын надыходу смерці, застаецца развесці рукамі і абвінаваціць ва ўсім сэрца. Так у графе «прычына смерці» з'яўляецца запіс аб вострай сардэчнай недастатковасці, разрыве або паралічы сэрца.

Смерць Макея, фактычна другога чалавека ў дзяржаве, выклікала паніку ў беларускіх наменклатурных колах, але больш за ўсіх узрушаны дыктатар Лукашэнка. Кажуць, ён распарадзіўся замяніць сваіх кухараў, абслугу і ахову. Дзецям Лукашэнкі дадзеная дадатковая ахова.

Дыктатар нікому не давярае, баіцца нават свайго найбліжэйшага асяроддзя. Не без падстаў ён думае, што пасля Макея пышнае дзяржаўнае пахаванне могуць зладзіць ужо яму.

Маскву не задавальняе замінка з уступленнем беларускага войска ў вайну супраць Украіны, і Крэмль, мяркуючы з усяго, гатовы задзейнічаць усе вагары для ціску на беларускі рэжым у гэтым пытанні.

Леанід Неўзлін, Telegram

Напісаць каментар 55

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках