28 сакавiка 2024, Чацвер, 20:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МТС павялічвае кошт некаторых паслуг

МТС павялічвае кошт некаторых паслуг

Таксама абанентаў гэтай кампаніі чакаюць і іншыя змены.

Кампанія МТС абвясціла, што з 5 снежня зменіць кошт паслуг міжнароднай сувязі і некаторых іншых. Таксама аператар прапануе асобным абанентам перайсці на новы крэдытны метад разлікаў за паслугі. А яшчэ - зменіць умовы налічэння кешбэка за карту «МТС Грошы». Пра гэта паведамляецца на сайце мабільнага аператара.

З 5 снежня МТС зменіць кошт паслуг міжнароднай сувязі і некаторых дадатковых паслуг. «Тарыфы на асноўныя паслугі і фіксаваную сувязь застануцца ранейшымі», – паведамляе кампанія. Да прыкладу, тарыф на званок у ЕЗ зараз 1,32 рубля ў хвіліну, а стане - 1,518 рубля.

МТС таксама прапануе асобным абанентам перайсці на новы крэдытны метад разлікаў за паслугі, ён мае на мэце аплату за паслугі адзін раз на месяц.

«МТС дасць магчымасць асобным абанентам, якія абслугоўваюцца на тарыфах лінейкі «Супер» і «Безліміцішча», аплачваць паслугі мабільнай рухомай электрасувязі раз на месяц пасля выканання паслуг», — паведамляе кампанія.

Аплачваць паслугі можна будзе ўсяго раз на месяц - да 25 дня наступнага месяца.

Таксама аператар з 1 снежня зменіць умовы налічэння кешбэка з карткай «МТС Грошы». Напрыклад, пры выплаце растэрміновак МТС праз рахунак мабільнага нумара, да якога прывязаная карта «МТС Грошы», кешбэк на 2% ад сумы аперацыі выплаты з гэтай даты не будзе налічвацца.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках