25 красавiка 2024, Чацвер, 5:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Версія экс-кіраўніка МЗС Украіны: Макей - агент ФСБ

27
Версія экс-кіраўніка МЗС Украіны: Макей - агент ФСБ

Лукашэнкаўскі міністр быў кадравым кадэбэшнікам.

Экс-кіраўнік МЗС Украіны Уладзімір Агрызка ў эфіры «Радыё НВ» вылучыў сваю версію смерці лукашэнкаўскага міністра Уладзімір Макея. Украінскі дыпламат мяркуе, што Макей мог быць агентам ФСБ:

— Чуў, чытаў шмат меркаванняў нашых экспэртаў наконт Макея. І амаль усе яны яго вызначалі як дастаткова паспяховага дыпламата. Вядома, калі чытаць афіцыйную біяграфію, вы так і падумаеце.

Але напраўду, мне здаецца, прычына здарэння некалькі дзён таму палягае ў тым, што трэба шукаць крыху глыбей.

Трэба паглядзець, што ж адбылося са спадаром Макеем ва ўжо далёкім 1980 годзе. Ён з гэтага моманту пачаў працаваць на КДБ СССР. І быў кадравым кадэбэшнікам. Так, ён ведаў замежныя мовы, ён скончыў інстытут замежных моў у Менску. То бок, гэта менавіта тое, што патрабавалася для кадэбэшнікаў, каб выкарыстоўваць такога маладога хлопца ў сваіх мэтах. І ў яго была даволі нядрэнная кар'ера: за менш як 12 гадоў стаў цэлым палкоўнікам.

Гэта зусім не азначала, што ён хапаў зоркі з неба, але казала пра тое, што ён нармальна прасоўваўся па гэтых кадэбэшных усходах уверх.

Тады распаўся СССР, але не распаўся КДБ. Ён застаўся. У Расеі змяніўся на ФСБ, у Беларусі нават назву не змяніў. І я думаю, што ў Маскве разважылі, што такі дастаткова перспектыўны супрацоўнік патрэбны ў Беларусі. І яго, як тады казалі, «укаранілі» у МЗС ужо нібы незалежнай Беларусі. Ён там пачаў прасоўвацца па ўсіх гэтых сходах, намотваючы сабе легенду паспяховага дыпламата.

А потым у ФСБ, я думаю, разважылі, што дыпламатыя дыпламатыяй, а трэба яго падсаджваць пад Лукашэнку. І ён становіцца памочнікам Лукашэнкі, а пасля і кіраўніком яго адміністрацыі.

Можа быць, вядома, і іншая версія: што ў нейкі момант Макей стаў падвойным агентам. То бок, ён мог даць прысягу на вернасць Лукашэнку і сказаць: «Я буду з вамі да канца». На што Лукашэнка мог адказаць: «Колькі я буду (а я буду вечна), да маёй фізічнай смерці, столькі і ты будзеш». Магла быць даволі цікавая гісторыя, калі ён мог пачаць даваць дэзынфармацыю ў Маскву наконт таго, што адбывалася ў самой Беларусі.

Але першая версія мне таксама не здаецца занадта міфічнай, таму што не бывае былых кадэбэшнікаў. І мы бачым нават на прыкладзе Украіны, што ФСБ удавалася ўсаджваць у крэсла або памочнікаў прэзідэнтаў Украіны, або кіраўнікоў адміністрацый сваіх агентаў.

Таму тут мы можам толькі, вядома, спекуляваць. Але мне падаецца, што рука Масквы ў гэтым выпадку відавочная. Як гэта адбылося ў апошнія дні, сказаць цяжка, але звяртае на сябе ўвагу факт, што ён памёр праз два дні пасля заканчэння гэтага самага зборышча АДКБ. Навічок (хімічная зброя — рэд.), я думаю, у арсенале расейскіх спецслужбаў нікуды не падзеўся.

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках