24 красавiка 2024, Серада, 22:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы палепшылі памяць мышэй з дапамогай харчовага дадатку з малака

1
Навукоўцы палепшылі памяць мышэй з дапамогай харчовага дадатку з малака

Ці выйдзе скарыстаць адкрыццё для дапамогі людзям?

Навукоўцы з Нацыянальнага ўніверсітэта дыстанцыйнай адукацыі ў Мадрыдзе выявілі, што харчовы дадатак з малака прадухіляе старэчае зніжэнне кагнітыўных функцый у паджылых пацукоў. Даследаванне апублікаванае ў часопісе Food Research International.

Старэнне звязанае са зніжэннем кагнітыўных здольнасцяў, збольшага памяці ды выканаўчых функцый. Паасобныя даследаванні сведчаць аб тым, што недастатковае спажыванне пэўных фасфаліпідаў з ежай можа павялічыць рызыку будучых кагнітыўных парушэнняў і дэмэнцыі. Крыніцай гэтых рэчываў могуць быць харчовыя дадаткі з канцэнтрату мэмбран малочных тлушчаў (MFGM).

У параўнанні з кантрольнымі жывёлінамі пацукі, якія атрымлівалі MFGM, прадэманстравалі лепшую прасторавую працоўную памяць. Эфекты не датычыліся здольнасці да прасторавага навучання і эмацыйнай памяці. Дакладных адрозненняў паміж узроўнямі нэйратрафічнага чынніка мозгу (BDNF) у гіпакампу і лобнай кары выяўлена не было. Затое ў пацукоў, якія прымалі MFGM, адбыліся значныя змены ў складзе мэмбран нэрвовых каморак, а таксама павысілася змяшчэнне квасаў EPA і DHA у сінапсах.

Хоць для пацвярджэння вынікаў навукоўцаў неабходныя далейшыя даследаванні, гэтая праца дазваляе выказаць здагадку, што дадаткі MFGM можна выкарыстоўваць у якасці дадатку для аднаўлення належнай канцэнтрацыі некаторых біяактыўных ліпідаў у мозгу і прадухілення або запаволення прагрэсавання старэчых кагнітыўных парушэнняў.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках