28 сакавiка 2024, Чацвер, 22:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Полк Каліноўскага працягвае справу слуцкіх паўстанцаў

2
Полк Каліноўскага працягвае справу слуцкіх паўстанцаў
Фота: Charter97.org

Зноў надышоў час абараняць Беларусь са зброяй у руках.

Акцыя ў гадавіну Слуцкага збройнага чыну прайшла 27 лістапада ў цэнтры Варшавы каля помніка Тадэвушу Касцюшку. У мітынгу ўзялі ўдзел блізу 100 беларусаў, якія прыйшлі на імпрэзу з беларускімі нацыянальнымі бел-чырвона-белымі сцягамі і партрэтамі загінулых ва Украіне беларускіх ахвотнікаў.

Перад прысутнымі выступілі арганізатар акцыі, лідэр руху «Разам» Вячаслаў Сіўчык, намеснік камандзіра палка імя Кастуся Каліноўскага Вадзім Кабанчук, кіраўнік беларускай каталіцкай грамады Варшавы ксёндз Вячаслаў Барок, галоўная рэдактарка сайту Charter97.org Наталля Радзіна, праваслаўны святар Вячаслаў Кучук, адзін з каардынатараў партыі Беларуская хрысціянская дэмакратыя Яўген Дудкін ды іншыя.

Намеснік камандзіра палка імя Кастуся Каліноўскага Вадзім Кабачук падчас выступу падкрэсліў важнасць памяці пра герояў Слуцкага збройнага чыну, якія больш за сто гадоў таму цаной свайго жыцця баранілі свабоду і незалежнасць Беларусі. Сёння, паводле ягоных слоў, сітуацыя паўтараецца: беларусы зноў павінны са зброяй у руках абараняць сваю краіну ад дыктатуры і акупацыі расейскімі войскамі. Вадзім Кабанчук упэўнены, што імёнамі ахвотнікаў, якія загінулі ва Украіне, неўзабаве будуць названыя вуліцы местаў вольнай Беларусі.

“Сёння мы маем зрабіць усё магчымае для абароны сваёй краіны. Я перакананы, што мы пераможам!», - сказаў намеснік камандзіра палка.

Вадзім Кабанчук

Галоўная рэдактарка Charter97.org Наталля Радзіна адзначыла, што "мы ўсе - нашчадкі слуцкіх паўстанцаў, усе, хто столькі гадоў змагаецца за свабоду Беларусі".

Наталля Радзіна

«Нашы палітычныя вязні, якія сёння знаходзяцца ў турмах — прадаўжальнікі справы слуцкіх паўстанцаў. Усе яны нават там, за кратамі, супрацьстаяць дыктатуры моцай свайго духу, моцай сваёй веры ў светлую будучыню Беларусі. Дарэчы, лідэр беларускай апазіцыі, нязломны Мікола Статкевіч, які больш за 10 гадоў свайго жыцця пры Лукашэнку правёў у турмах, — патомны шляхціц, родам са Случчыны. Усе яны - і Павел Севярынец, і Алесь Бяляцкі, і Яўген Афнагель, і Максім Вінярскі, і Паліна Шарэнда, і Леанід Судаленка, і Ігар Аліневіч, і Мікалай Аўтуховіч і тысячы іншых нашых герояў (імёны ўсіх пералічыць нават немагчыма) - эліта новай Беларусі .

Прадаўжальнікі справы слуцкіх паўстанцаў - нашы ахвотнікі, якія ваююць сёння ва Украіне, полк імя Кастуся Каліноўскага. Бо зноў надышоў час бараніць свабоду і незалежнасць Беларусі са зброяй у руках. Давайце будзем сумленныя перад сабой - няма сёння іншага шляху для змены сітуацыі ў Беларусі. Калі мы не хочам сядзець у турмах, калі мы не хочам бадзяцца па чужых краінах — мы маем дамагчыся свабоды для сваёй радзімы. І мы маем права абараняць сваю краіну са зброяй у руках. Гэта важна ўсвядоміць найперш беларускім мужчынам. Калі з нейкіх прычын вы не можаце гэтага рабіць - трэба дапамагаць тым, хто можа - палку Каліноўскага, байцы якога сёння абараняюць Украіну і ахвочыя зрабіць усё для вызвалення Беларусі», - сказала Наталля Радзіна.

У канцы арганізатары акцыі заклікалі прысутных ушанаваць хвілінай маўчання памяць загінулых ва Украіне беларускіх ахвотнікаў. Удзельнікі мітынгі выканалі таксама беларускія гімны "Магутны Божа", "Мы выйдзем шчыльнымі радамі" і "Пагоня".

Вячаслаў Барок
Наталля Радзіна
Вадзім Кабанчук
Яўген Дудкін
Вячаслаў Сіўчык
Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках