29 сакавiка 2024, Пятніца, 0:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Bild: Крамлю надакучыў Лукашэнка?

15
Bild: Крамлю надакучыў Лукашэнка?

Расея магла прыняць пастанову пазбавіцца ад беларускага дыктатара.

Самае папулярнае выданне Нямеччыны Bild таксама піша пра смерць кіраўніка МЗС Беларусі Уладзіміра Макея:

Напярэдадні беларускае дзяржаўнае інфармацыйнае агенцтва БелТА паведаміла аб раптоўнай смерці міністра замежных спраў краіны Уладзіміра Макея. Прычыны смерці да гэтага часу не ясныя. У той жа час дарадца міністра ўнутраных спраў Украіны Антон Герашчанка ўжо выказаў меркаванне, што высокапастаўленага чыноўніка маглі атруціць.

«Макея называлі магчымым пераемнікам Лукашэнкі», - напісаў Герашчанка.

Аўтарытэтны амэрыканскі даследчы цэнтр Інстытут Робэрта Лансінга незадоўга да смерці Макея паведаміў, спасылаючыся на крыніцы ў расейскім вайсковым кіраўніцтве, што ў Крамлі наважылі пазбавіцца ад Аляксандра Лукашэнкі.

Паводле інфармацыі амэрыканскіх экспертаў, расейская служба вайсковай выведкі (ГРУ) можа ўчыніць замах на Лукашэнку і незалежна ад таго, ці стане ён паспяховым, сфабрыкаваць довады, якія будуць сведчыць аб датычнасці да аперацыі Украіны, Польшчы і выведкі NATO.

Ліквідацыя Лукашэнкі, з усяго відаць, трэба для таго, каб аб'яднаць два войскі - расейскае і беларускае - у вайне супраць Украіны. Такім чынам РФ хоча ўцягнуць Беларусь у ваенныя дзеянні, паглынуўшы краіну і пазбавіўшы яе суверэнітэту, мяркуюць аналітыкі.

Эксперты нават называюць магчымага пераемніка Лукашэнкі: ім можа стаць лаяльны да Крамля беларускі вайсковец Станіслаў Зась, які займае пасаду генеральнага сакратара АДКБ.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках