29 сакавiка 2024, Пятніца, 12:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Польшча выкрыла хлусню лукашэнкаўскай прапаганды пра мігрантаў

7
Польшча выкрыла хлусню лукашэнкаўскай прапаганды пра мігрантаў

Беларускі памежны камітэт нахлусіў аб «масавай міграцыі ўкраінцаў у Беларусь».

Рэжым Лукашэнкі хлусіць, што нібыта "струмені ўцекачоў з Украіны" спрабуюць праткнуцца ў Беларусь праз Польшчу. Пра гэта заявіў у Twitter прэсавы сакратар каардынатара спецыяльных службаў Польшчы Станіслаў Жарын.

Жарын зазначыў, што на сайце Беларускага памежнага камітэта апублікаванае камюніке, у якім паведамляецца пра нібыта масавую міграцыю ўкраінцаў у Беларусь.

"На графіцы пададзеныя хлуслівыя звесткі пра ўкраінскіх уцекачоў, якія нібыта ўехалі ў Беларусь", - піша Жарын. Так, не маюць дачынення да рэальнасці звесткі, што амаль 40 000 чалавек нібыта ўехалі ў Беларусь праз Польшчу.

"Беларуская прапаганда чарговы раз ківае, што ўкраінцы, якія ратуюцца ад расейскай агрэсіі, шукаюць прытулку ў Беларусі, уважаючы гэтую краіну за больш бяспечную, чым краіны ЕЗ", – адзначае ён.

Жарын нагадаў, што "з самага пачатку вайны Расеі супраць Украіны Беларусь была ўцягнутая ў канфлікт, перадаючы зброю Расеі і даючы тэрыторыю для нападу на Украіну".

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках