Украінскія дэсантнікі занялі адну з баявых пазіцый каля Бахмута
3- 28.11.2022, 14:40
- 10,070

Акупанты, якія яе кантралявалі, былі ліквідаваныя.
Украінскія дэсантнікі знішчылі расейскіх захопнікаў і занялі адну з баявых пазіцый пад Бахмутам Данецкай вобласці.
Адпаведнае відэа апублікавала камандаванне Дэсантна-штурмавых войскаў Узброеных сіл Украіны ў «Фэйсбуку».
«Падраздзяленні 71 асобнай егерскай брыгады Дэсантна-штурмавых войскаў УС Украіны знішчылі расейскіх акупантаў і занялі адну з баявых пазіцый ля горада Бахмута», — гаворыцца ў подпісе да відэа.