28 сакавiка 2024, Чацвер, 12:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Макей - гэта «чорны лебедзь», за якім рушаць і іншыя

7
Макей - гэта «чорны лебедзь», за якім рушаць і іншыя
АНДРЭЙ САННІКАЎ
ФОТА: CHARTER97.ORG

Рэжым будзе разбурацца ў самых нечаканых месцах.

Лідар грамадзянскай кампаніі "Еўрапейская Беларусь", былы намеснік міністра замежных спраў Беларусі Андрэй Саннікаў пракаментаваў выданню "Голас Амерыкі" раптоўную смерць кіраўніка лукашэнкаўскага МЗС Уладзіміра Макея.

Андрэй Саннікаў назваў Уладзіміра Макея "верным сабакам Лукашэнкі", які падманваў урады заходніх краін, каб выпрасіць грошы для афіцыйнага Менска. “Гэта была вядомая распрацоўка ФСБ - КДБ, што трэба прадстаўляць Лукашэнку дыктатарам, які спрабуе пазбегнуць уплыву Расеі, і тады Захад будзе даваць грошы. Былі і на Захадзе палітыкі, якія падманвацца рады, але гэта - фальшывыя ўражанні”, - канстатуе Саннікаў.

Ён таксама адзначыў, што ў самой Беларусі смерць Макея была амаль незаўважаная: “На сайце МЗС не было пра гэта ніякай згадкі. На сайце Лукашэнкі было выказванне спачування родным Макея незразумела ў сувязі з чым, гэта значыць без згадвання ягонай смерці”, - распавёў суразмоўца “Голасу Амерыкі”.

“Ці маглі яго прыбраць? Вядома, маглі. Ці мог ён сканаць сам? Вядома, так, бо ён рабіў уражанне гіпертоніка, прычым ужо на крайняй стадыі. Але ў кожным выпадку, гэта "чорны лебедзь", за якім рушаць і іншыя. А калі рэжым сціснуў спружыну ўжо да канца, то яна пачне прарывацца ўсюды, дзе толькі можна, і нават у самых нечаканых месцах”, - заявіў Андрэй Саннікаў.

Адказваючы на пытанне, хто можа быць наступным кіраўніком МЗС Рэспублікі Беларусь, Андрэй Саннікаў падкрэсліў: “Гэта мусіць быць адданы чалавек. Сярод намеснікаў Макея ёсць людзі ў пагонах, якія выконваюць тыя ж функцыі. І галоўнай задачай будзе ўтрымаць рэжым, а не наладзіць нейкія стасункі з Захадам. І ўсё адно, ці будзе ён здавацца больш мяккім у дачыненні да Еўразвязу, ці стане яшчэ больш жорстка выконваць задачу апоры на ўласныя сілы. Або нават з аглядкай на Крэмль. Карацей, хто б ні стаў на месца Уладзіміра Макея, у замежнай палітыцы рэжыму Лукашэнкі абсалютна нішто не зменіцца”, - рэзюмаваў лідар грамадзянскай кампаніі “Еўрапейская Беларусь”.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках