25 красавiка 2024, Чацвер, 20:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мянчанка паразмаўляла праз тэлефон з сястрой, а праз паўгадзіны ашуканцы забралі ў яе ўсе грошы

11
Мянчанка паразмаўляла праз тэлефон з сястрой, а праз паўгадзіны ашуканцы забралі ў яе ўсе грошы

Жанчына ведала пра хітрыкі аферыстаў, але ўсё адно трапілася.

У Фрунзенскае РУУС звярнулася пенсіянерка, якая для выратавання сястры, якая трапіла ў аварыю, перадала ашуканцам 3 000 даляраў, 900 еўраў і 1 000 рублёў.

Праз хатні тэлефон ёй паведамілі, што яе сястра, якая жыве ў Гарадзенскай вобласці, пераходзіла дарогу ў неўстаноўленым месцы і справакавала ДТЗ. Дзяўчыне, якая была кіроўцам аўтамабіля, тэрмінова неабходна дарагая аперацыя. Каб пазбавіць сваячку ад адказнасці, неабходна перадаць буйную суму.

Жанчына расказала, што ведала аб такім спосабе махлярства, аднак спалохалася за сястру, хоць і размаўляла з ёй паўгадзіны таму, але не змагла своечасова распазнаць падман.

Міліцыя чарговы раз папярэджвае, што пры такіх званках трэба спыніць размову і патэлефанаваць у міліцыю.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках